Four Years of Struggle: What is Happening in Belarus
------ below ---- Belarusian version ------ below ----
In 2024, Belarus marked 30 years of Alexander Lukashenko's rule. As early as 1995, democratically oriented Belarusians began to fight against, at that time, a young dictator. Belarus's fight for freedom of speech and human rights has continued for decades. 2020 was a turning point in Belarusian history. On August 9, representatives of all walks of life and professions spoke out against the anti-people regime. The largest anti-authoritarian protests in the history of Belarus have been going on for four years and are sometimes referred to as a revolution. Despite the incredible level of repression, the Belarusian society courageously resists the dictatorship in a partisan struggle.
This struggle against a bloody dictatorship comes with dire consequences. According to the latest data of the human rights activist Leanid Sudalenka, throughout these four years, about 50,000 people were behind bars for political reasons, which is more than 0.5% of the entire population of Belarus. Politically motivated persecution at workplaces is the norm. Repressions have changed the structure of research institutions and universities: faculties and departments have disappeared, and personnel composition has changed significantly. Serious damage was done to the Belarusian economy. It doesn't seem possible to assess the full scale of what has been happening in the presence of total fear among the population.
Students who had participated in protests were detained on the territory of their educational institutions. Sometimes, security forces broke into universities, colleges, and boarding schools to arrest the most active protest participants. Many students were expelled for political reasons and deprived of the right to receive education and a future in their homeland. Repressions against young people were not limited to expulsions and arrests. In Belarusian prisons, young people faced terrible conditions of detention: overcrowded cells, lack of food and water, and refusal of medical assistance. Witnesses also report torture.
After 2020, several hundreds of thousands of people were forced to leave Belarus, the main countries for Belarusians being Lithuania, Poland and Georgia. In this way, the map of social activism changed. Almost all Belarusian organizations, including youth ones, were forced to relocate. In their homeland, they were eliminated, banned, recognized as terrorist and extremist formations.
Struggle and collaboration continue beyond emigration. Within four years, the democratic forces of Belarus have noticeably developed. The leader of the democratic Belarusians, Sviatlana Tsikhanovskaya, has formed her own government (the United Transitional Cabinet). Since August 2024, a youth representation has started its work there. The parliamentary-type structure is the Coordinating Council of 3 convocations. Democratic forces held electronic elections for this body, as a result of which 80 members of the Belarusian proto-parliament were elected. More than 10% of parliamentarians are young people, and some of them belong to a separate youth faction of the Coordination Council.
The war in Ukraine has had a significant impact on the situation in Belarus. The Belarusian people did not support Lukashenka's decision to assist Russian troops. From the first days of the war, Belarusians collected aid for the military and supported Ukrainian refugees. Several Belarusian units are in the structure of the Armed Forces of Ukraine, including the regiment named after the hero of the uprising against the Russian Empire in 1863 - Konstantin Kalinovsky (Konstanty Kalinowski).
Lukashenka's complicity in the war did not go unnoticed by the West. Due to the actions of the illegitimate leader, Belarusians faced incredible visa restrictions, and the situation is only getting worse. Some countries, such as the Czech Republic, have stopped issuing visas altogether (a visa can only be obtained in exceptional cases authorized by the government). The exceptions made for Belarusian students, achieved by Belarusian youth organizations in Prague, were a sure success. Additionally, due to participating in the abduction of Ukrainian children, the Belarusian Red Cross was excluded from the international organization of the Red Cross.
The new iron curtain has been a disaster for Belarusian youth, who are forced to look for opportunities, not in Europe, as they used to, but in Russia. Ordinary students' isolation from the West has become the reason for the increase of Russian influence in the country. The gap between people in Belarus and those who were forced to emigrate is constantly growing. Despite all the small victories of the democratic movement, getting a visa for an ordinary Belarusian is becoming increasingly difficult.
The struggle of Belarusians for freedom, which is not limited only to the last four years, gives solid hope for a positive future for Belarus. A people with a rich European history and a serious cultural heritage now more than ever requires the support of the entire democratic world. Belarusian youth, who are responsible for the future of their country, deserve special attention. The active work of youth organizations and structures both inside the country and abroad shows that young people understand this responsibility and work together in order to make Belarus free as soon as possible. Free Belarus guarantees a safe and stable future for Europe; therefore, supporting Belarusian youth in its struggle is a common concern of democratic Europe.
Belarusian version:
У 2024 годзе споўнілася 30 гадоў як Беларуссю кіруе Аляксандр Лукашэнка. Ужо з 1995 года дэмакратычна арыентаваныя беларусы пачалі барацьбу з гэтым тады яшчэ маладым дыктатарам. Барацьба за свабоду слова і правы чалавека ў Беларусі не спыняліся напрацягу дзесяцігоддзяў. 2020 год стаў пераломным момантам у беларускай гісторыі: 9 жніўня супраць антынароднага рэжыма выступілі прадстаўнікі усіх слаёў грамадства і прафесій. Вось ужо чатыры гады працягваюцца самыя масштабныя антыаўтарытарныя пратэсты ў гісторыі Беларусі, якія часам называюць рэвалюцыяй. Нягледзячы на неверагодны ўзровень рэпрэсій беларуская грамадзкасць мужна супрацьстаіць дыктатуры ў партызанскай барацьбе.
Барацьба з крывавай дыктатурай не абыходзіцца без жахлівых наступстваў. Па апошніх дадзеных праваабаронцы Леаніда Судаленкі напрацягу 4 гадоў за кратамі па палітычных прычынах апынулася каля 50 тысяч чалавек, што складае больш як 0,5 % усяго насельніцтва Беларусі. Нормай з’яўляецца палітычна матываваны пераслед на працоўных месцах. Рэпрэсіі змянілі выгляд навуковых інстытуцый і ўніверсітэтаў: зніклі кафедры і аддзелы, істотна змяніўся кадравы склад. Сур’езная шкода нанесеная беларускай эканоміцы. Ацаніць цалкам масштаб таго, што адбылося і працягвае адбывацца ва умовах татальнага страху сярод насельніцтва - не ўяўляецца магчымым.
Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, затрымлівалі проста на тэрыторыі навучальных устаноў, часам, сілавікі ўрываліся ва ўніверсітэты, каледжы, ва інтэрнаты каб арыштаваць найбольш актыўных удзельнікаў пратэстаў, многія былі адлічаныя па палітычных матывах, пазбаўленыя права на адукацыю і будучынi на радзіме. Рэпрэсіі супраць моладзі не абмяжоўваліся толькі адлічэннямі і арэштамі. У беларускіх турмах маладыя людзі сутыкаліся з жахлівымі ўмовамі ўтрыманьня: перапоўненыя камеры, недахоп ежы і вады, адмова ў медыцынскай дапамозе. Сведкі таксама паведамляюць пра катаванні.
Пасля 2020 года некалькі сотняў тысячаў чалавек былі вымушаныя выехаць за межы Беларусі. Асноўнымі краінамі для Беларусаў сталі Літва, Польшча і Грузія. Такім чынам змянілася мапа грамадскага актывізма: амаль усе беларускія арганізацыі, у тым ліку моладзевыя структуры, аказаліся ў вымушанай эміграці. Дома яны былі ліквідаваныя, забароненыя, прызнаныя тэрарысцкімі і экстрэмісцкімі фарміраваннямі.
На эміграцыі барацьба і самаарганізацыя не спыняецца. За чатыры гады прайшлі пэўныя этапы свайго развіцця і дэмакратычныя сілы Беларусі. Лідарка дэмакратычных беларусаў Святлана Ціханоўская сфарміравала свой урад (Аб’яднаны пераходны кабінет), са жніўня 2024 года там дзейнічае прадстаўніцтва па моладзі. Структурай парламенцкага тыпу з’яўляецца Каардынацыйная рада 3 склікання. Дэмакратычныя сілы правялі электронныя выбары ў гэты орган, у выніку якіх былі абраныя 80 чальцоў беларускага протапарламента. Больш за 10% парламентарыяў - моладзь, частка з іх уваходзяць у асобную моладзевую фракцыю Каардынацыйнай Рады.
Значна паўплывала на беларускую сітуацыю вайна ва Украіне. Беларускі народ не падтрымаў рашэнне Лукашэнкі аказваць дапамогу расейскім войскам. З першых дзён вайны беларусы збіралі дапамогу для вайскоўцаў і падтрымлівалі ўкраінскіх бежанцаў. У структуры УСУ (узброеных сілаў Украіны) дзейнічае некалькі беларускіх падраздзяленняў, у тым ліку і полк імя героя паўстання супраць Расійскай імперыі 1863 года - Канстанціна Каліноўскага.
Саўдзел Лукашэнкі ў вайне не застаўся не заўважаным з боку Захада. З-за дзеянняў нелегітымнага лідара, беларусы сутыкнуліся з неверагоднымі візавымі абмежаваннямі. Сітуацыя толькі пагаршаецца. Некаторыя краіны, як напрыклад, Чэхія, увогуле спынілі выдачу візаў (атрымаць візу можна толькі ў выключных выпадках, дазволеных урадам). Пэўным поспехам сталі выключэнні, зробленыя для беларускага студэнцтва, якіх дамагліся беларускія моладзевыя арганізацыі ў Празе. А за ўдзел у выкраданні ўкраінскіх дзяцей - беларускі чырвоны крыж быў выключаны з склада міжнароднай арганізацыі чырвонага крыжа.
Новая жалезная заслона з’яўляецца катастрофай для беларускай моладзі, якія вымушана шукаць магчымасці не ў Еўропе, як раней, а у Расіі. Закрытасць заходняга вектара для звычайных навучэнцаў стала прычынай павелічэння Расейскага ўплыва ў краіне. Пастаянна павялічваецца разрыў паміж людзьмі ў Беларусі і тымі, хто быў вымушаны эміграваць. Нягледзячы на ўсе выключэнні і маленькія перамогі дэмакратычнага руху, атрымаць візу для простага беларуса становіцца усё складаней.
Змаганне беларусаў за свабоду, якое не абмяжоўваецца толькі апошнімі чатырма гадамі, дае устойлівую надзею на пазітыўную будучыню Беларусі. Народ з багатай еўрапейскай гісторыяй і сур’езнай культурнай спадчынай зараз як ніколі патрабуе падтрымкі ўсяго дэмакратычнага света. Асаблівай увагі заслугоўвае беларуская моладзь, на якую кладзецца адказнасць за будучыню роднай краіны. Актыўная дзейнасць моладзевых арганізацый і структураў як унутры краіны так і за яе межамі паказвае, што моладзь разумее гэтую адказнасць і разам працуе дзеля таго, каб Беларусь стала вольнай у найхутчэйшай перспектыве. Свабодная Беларусь з’яўляецца гарантам бяспечнай і стабільнай будучыні Еўропы, таму падтрымка беларускай моладзі ў яе барацьбе - агульная справа дэмакратычнай Еўропы.